Free background from VintageMadeForYou

понедельник, 6 января 2014 г.

Хрыстос нарадзіўся! Яго славім!

Традыцыйныя беларускія калядкі.

УЧОРА З ВЯЧОРА
Учора з вячора*
Засвяціла зора.
Зора засвяціла,
Свет узвесяліла.
Свет узвесяліўся:
Хрыстос нарадзіўся.
Хрыстова раджэнне
Людзям на збаўленне.
Людзі, выбягайце,
Хрыста прывітайце.
Хрыста прывітайце,
Нам каляду дайце.
* Кожны радок спяваецца двойчы.
НОВА РАДАСЦЬ СТАЛА
Нова радасць стала,
Яка не бывала.
Над Бетлемам звезда ясна,
Светла засіяла.
Там Хрыстос радзіўся,
З Дзевы ваплаціўся,
На нябесі і на землі
Нам благаславіўся.
Ангелы спяваюць,
Ісуса вітаюць,
На нябесі і на землі
Мір правазглашаюць!
НЕБА I ЗЕМЛЯ
Неба i земля,
Неба i земля,
Радасна спяваюць.
Анёлы свету,
Анёлы свету
Дзiва абвяшчаюць.
Прыпеў:
Хрыстос нарадзiўся,
Бог аб’явiўся,
Анёлы спяваюць,
Пастушкi iграюць,
Дзiва-дзiва абвяшчаюць.
У Бэтлееме,
У Бэтлееме
Вясёла навiна
Чыстая Дзева,
Чыстая Дзева
Нарадзiла Сына.
Прыпеў. А мы Дзiцятку,
А мы Дзiцятку
Богу паклон дайма.
Славу на вышынях,
Славу на вышынях
Яму заспявайма.
Прыпеў.
ЦІХАЯ НОЧ
Ціхая ноч, святая ноч!
Усё спіць, сніць даўно.
Толькі Маці Святая усцяж
Ціха ў яслях люляе Дзіця —
Спі, Сыночак малы,
Люлі-люлі, спі!
А угары усё гарыць
Серабром зорных крыг,
Хор анёлаў пяе пастухом
Аб Дзіцяці, што будзе Хрыстом,
Светлай песняй хвалы
Славяць Збаўцу зямлі.
Ціхая ноч, святая ноч,
Ў родны край завітай,
Людзям сум і тугу разгані,
Хай жа цешацца ў гэтыя дні,
Ў ціхую, святую ноч,
Ў ціхую, святую ноч!
ДОБРЫ ВЕЧАР ТОМУ
Добры вечар тому*,
Хто ў гэтаму дому!
Мы самi з сабою,
З дзецьмi i жаною,
Сталы засцiлаем,
Каляды спраўляем.
А па гэтай мове
Будзьма ўсе здаровы,
А па гэтай казцы
Жывiце ў ласцы.
* Кожны радок спяваецца двойчы.
ЗОРА ЗАСВЯЦІЛА
Учора звячора зора засвяцiла,
Новы год, новы, зора засвяцiла.
А Божая Мацi Сына нарадзiла,
Новы год, новы, Сына нарадзiла.
Сына нарадзiла, у пялёны спавiла,
Новы год, новы, у пялёны спавiла.
У пялёны спавiла, анёлам сказала,
Новы год, новы, анёлам сказала:
Анёлы святыя, калышыце Сына,
Новы год, новы, калышыце Сына.
Калышыце Сына, пойце Яму песнi,
Новы год, новы, пойце Яму песнi.
Пойце Яму песнi, да ўсё i святыя,
Новы год, новы, да ўсё i святыя.
Усе людзi рады, усе весяляцца,
Новы год, новы, усе весяляцца.
На Божага Сына ўсё не наглядзяцца,
Новы год, новы, ўсё не наглядзяцца.
НА НОВА ЛЕТА РАДЗI, БОЖА, ЖЫТА
На нова лета радзi, Божа, жыта,
Шчодры вячор, багаты вячор*,
Жыта пшанiца, усякая пашнiца, Дай табе Божа, пане-гаспадару,
Пiва варыці, сынкоў жанiці,
Гарэлiцу гнацi, дачок выдавацi,
Залезь на баляску i дастань каўбаску!
Стань на драбiнку i дастань саланiнку!
Кошычак маку да таго прысмаку.
Збаночак мёду нам на асалоду.
*Паўтараецца пасля кожнага радка.

2 комментария:

  1. Светочка, с Рождеством Христовым!!!
    Всего тебе и твоей семье самого удачного, здоровья, счастья, благополучия и любви!!!

    ОтветитьУдалить